Арганізацыі па абароне жывёл заклікаюць адмовіцца ад феерверкаў у Навагоднюю ноч. Іхны шум палохае не толькі на хатнюю жывёлу, але і жыхароў заапаркаў. Як кажа дырэктар сталічнага заапарка Анджэй Крушэвіч (Andrzej Kruszewicz), петарды і феерверкі, з аднаго боку, уяўляюць небяспеку пажару ў заапарку, дзе назапашана шмат лёгкаўзгаральных рэчаў, напрыклад, сена, а з другога - палохаюць жывёлу:
- Новую жывёлы да Новага года мы стараемся трымаць не ў вальерах, а ў закрытых памяшканнях. Нашыя насельнікі ведаюць шум: тут ездзяць машыны хуткай дапамогі, пажарныя машыны, лётаюць верталёты… Тым не менш, феерверкі побач з заапаркам – гэта вялікая чалавечая неадказнасць.
Нягледзячы на тое, што зараз правілы дазваляюць выкарыстоўваць феерверкі толькі 31 снежня і 1 студзеня, то, як падкрэслівае Анджэй Крушэвіч, навагодняя стральба пачынаецца значна раней і заканчваецца значна пазней.
Між тым, усё больш польскіх гарадоў і мястэчак выбіраюць светлавыя, лазерныя або беспілотныя шоу. Многія гарады таксама адмаўляюцца ад буйных мерапрыемстваў на адкрытым паветры. Напрыклад, Варшава сёлета запрашае на пляж Панятоўка на сямейнае мерапрыемства з вогнішчам.
IAR/аз