Беларуская Служба

У Іране за год да смяротнага пакарання прыгаварылі больш за 900 чалавек

07.01.2025 16:32
Гэта самая высокая колькасць пакараных смерцю з 2015 года.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/FAYYAZ AHMED Dostawca: PAP/EPA.

У Іране расце колькасць пакараных смерцю, папярэджваюць праваабаронцы. Паводле апошняй справаздачы ААН, летась іранскія ўлады пакаралі смерцю больш за 900 чалавек.

«Мы назіраем вельмі трывожную сітуацыю», - сказаў Фолкер Турк, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека. Ён дадаў, што гэта самая высокая колькасць пакараных смерцю з 2015 года, калі іх колькасць складала 972 чалавекі.

Праваабаронцы абвінавачваюць Тэгеран у выкарыстанні смяротнага пакарання для сеяння страху ў грамадстве. Масавыя пакаранні прымяняюцца ў першую чаргу за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Узмацніліся рэпрэсіі і супраць жанчын.

Паводле звестак ААН, Іран з'яўляецца другой пасля Кітая краінай, дзе часцей за ўсё прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

ПР/юл