Каля дзесяці караблёў НАТА будуць абараняць падводную інфраструктуру ў Балтыйскім моры. Чакаецца, што першыя з суднай з'явяцца там у канцы гэтага тыдня. З падрабязнасцямі карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:
– Аперацыя па стрымліванні і абароне крытычнай інфраструктуры ў Балтыйскім моры працягнецца да красавіка, піша эстонскі партал ERR са спасылкай на публікацыю фінскага тэлерадыёкампаніі Yle. Плануецца задзейнічаць падраздзяленні альянсу, якія выконваюць ратацыйную місію на моры, і дадатковыя караблі пад кіраўніцтвам НАТА.
Ваенныя караблі будуць несці варту побач з кабелямі, а іх прысутнасць павінна дзейнічаць як стрымліваючы фактар для іншых суднаў. У пачатку тыдня краіны Аб'яднаных экспедыцыйных сіл заявілі, што маюць намер выкарыстоўваць штучны інтэлект для кантролю за перамяшчэннем іншых суднай, якія праходзяць паблізу крытычнай інфраструктуры.
Дзеянні Паўночнаатлантычнага Альянсу звязаныя з пашкоджаннямі кабеляў у Фінскім заліве. Апошні такі выпадак адбыўся 25 снежня. У нанясенні пашкоджанняў падазраюць танкер EagleS, які з'яўляецца частка расійскага т. зв. флота ценяў, караблёў, якія перавозяць падсанкцыйную расійскую нафту.
iar/эж