Еўропа была, ёсць і будзе вялікай, сказаў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас выступлення ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу. Кіраўнік польскага ўраду выступіў з нагоды старшынства Польшчы ў Радзе Еўрасаюзу, якое пачалося 1 студзеня і працягнецца паўгода. Туск прадставіў у ЕП асноўныя прыярытэты польскага старшынства.
Кіраўнік ураду Польшчы звярнуў увагу на лозунг польскага старшынства — «Бяспека, Еўропа». У дадзеным выпадку ён казаў пра бяспеку еўрапейскага кантыненту ў кантэксце вайны ва Украіне, пагрозах, звязаных з развіццём новых тэхналогій, а таксама аб неабходнасці ўстанаўлення правіл супрацы з новай адміністрацыяй ЗША.
Дональд Туск таксама заклікаў еўрапейцаў ганарыцца тым, кім яны ёсць, бо «ў нас не павінна быць ніякіх комплексаў». Ён заклікаў грамадзян Еўрасаюзу «высока падняць галовы».
вс