Калі Масква не пагодзіцца на здзелку па Украіне, ЗША ўвядуць высокія тарыфы і санкцыі ў дачыненні да ўсяго, што Расія прадае Злучаным Штатам і шэрагу іншых краін, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.
«Мы можам зрабіць гэта лёгкім ці цяжкім спосабам — і лёгкі спосаб заўсёды лепшы. Прыйшоў час «заключыць здзелку», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Трамп дадаў, што не хоча нанесці шкоду Расіі. «Я люблю расійскі народ, і ў мяне заўсёды былі вельмі добрыя адносіны з прэзідэнтам (Пуціным — рэд.)», — заявіў Трамп.
Ён заклікаў заўсёды памятаць пра тое, што «Расія дапамагла нам перамагчы ў Другой сусветнай вайне, страціўшы пры гэтым амаль 60 млн жыццяў». Цяпер, па словах Трампа, ён мае намер «аказаць вельмі вялікую паслугу» Маскве. «Супакойцеся зараз і спыніце гэтую недарэчную вайну! Далей будзе толькі горш», — напісаў на заканчэнне прэзідэнт ЗША.
вс