Кліматычная служба ЕС «Капернік» (Copernicus) паведаміла, што мінулы месяц быў самым цёплым студзенем за ўсю гісторыю назіранняў. Як паведамлялася, у студзені сярэдняя тэмпература была на 1,75 градуса вышэйшая, чым у даіндустрыяльны час.
Гэта стала нечаканасцю для навукоўцаў, паводле якіх, тэарэтычна, анамалія надвор’я Эль-Ніньё павінна была прывесці да зніжэння тэмпературы.
Па словах даследчыкаў, цяперашні перыяд з'яўляецца самым цёплым часам на Зямлі за апошнія 125 тысяч гадоў.
IAR/аз