Беларуская Служба

27 лютага адбудзецца арабскі саміт, прысвечаны справам Палестыны

09.02.2025 15:01
Саміт быў скліканы Егіптам па просьбе палесцінцаў пасля кансультацый «на вышэйшым узроўні з арабскімі краінамі, праведзеных у апошнія дні», гаворыцца ў заяве МЗС Егіпта.
Прапалестынская акцыі ў Сіднеі PAP/EPA/STEVEN MARKHAM

27 лютага ў Егіпце адбудзецца пазачарговы саміт арабскіх дзяржаў, прысвечаны «апошнім сур'ёзным падзеям, якія тычацца палесцінскага пытання», паведамляе ў нядзелю МЗС Егіпта.

Саміт быў скліканы Егіптам па просьбе палесцінцаў пасля кансультацый «на вышэйшым узроўні з арабскімі краінамі, праведзеных у апошнія дні», гаворыцца ў заяве МЗС Егіпта. Міністэрства звязалася, між іншым, з Бахрэйнам, які цяпер старшынюе ў Арабскай лізе.

Міністр замежных спраў Егіпта Бадр Абдэлаці сустрэўся ў пятніцу са сваімі калегамі з Іарданіі, Саудаўскай Аравіі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, каб узгадніць агульную пазіцыю, якая адмаўляе любое прымусовае перамяшчэнне палесцінцаў.

Саміт быў скліканы ў той час, калі не сціхаюць галасы асуджэння пасля слоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што ён «захопіць сектар Газа» і створыць там «блізкаўсходнюю рыўеру» пасля перасялення палесцінцаў у іншыя краіны.

ав