Еўропа абавязана спыніць расійскую ваенную машыну, — заявіў міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт на сустрэчы міністраў абароны НАТО ў Брусэлі, якая праходзіць 12-13 лютага.
Піт Хэгсэт лічыць, што план Дональда Трампа — гэта не здрада Кіева, мір ва Украіне павінен быць стабільным:
— Я з нецярпеннем чакаю сустрэчы міністраў з нашымі саюзнікамі па НАТА, каб шчыра пагаварыць аб тым, дзе мы знаходзімся, а таксама прынесці мір на кантынент, каб пераканацца, што Еўропа будзе лідзіраваць, у тым ліку па гарантыях бяспекі. Амерыка будзе стаяць плячом да пляча са сваімі саюзнікамі па НАТА, каб гарантаваць, што мы застанёмся моцнымі і што гэты канфлікт спыніцца.
Піт Хегсэт нагадаў, што амерыканцы заклікаюць краіны Паўночнаатлантычнага альянсу павялічыць выдаткі на абарону да 5% ВУП.
Таксама адміністрацыя ЗША не вераць, што сяброўства Украіны ў НАТА з'яўляецца рэалістычным, замест гэтага кожныя гарантыі бяспекі павінны падмацоўвацца прысутнасцю еўрапейскіх і нееўрапейскіх войскаў ва Украіне. Калі гэтыя войскі будуць накіраваныя ва Украіну ў якасці міратворцаў, яны павінны зрабіць гэта ў рамках місіі, незалежнай ад НАТА і на іх не будзе распаўсюджвацца 5-ты Артыкул Паўночнаатлантычнай дамовы.
iar/эж