Беларуская Служба

Еўрасаюз паслабіў санкцыі супраць Сірыі

25.02.2025 14:33
Напрыклад, з санкцыйнага спісу будуць выключаны пяць арганізацый: чатыры банкі і авіякампанія Syrian Airlines.
,  ()
Джарджаназ, Сірыя (ілюстрацыя)PAP/EPA/AHMAD FALLAHA

Рада Еўрасаюза прыняла  рашэнне аслабіць санкцыі супраць Сірыі ў рамках «намаганняў ЕС па падтрымцы інклюзіўнага палітычнага пераходу ў Сірыі і яе хуткага эканамічнага аднаўлення, рэканструкцыі і стабілізацыі» пасля падзення рэжыму Башара Асада, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Рады ЕС.

У прыватнасці, паслабленні закрануць фінансавыя і банкаўскія аперацыі, звязаныя з энергетычнай і транспартнай сферамі, «і неабходныя для гуманітарных мэт і аднаўлення». Таксама з санкцыйнага спісу будуць выключаны пяць арганізацый: чатыры банкі і авіякампанія Syrian Airlines.

«ЕС ацэніць магчымасць прыпынення далейшых эканамічных санкцый. Мы таксама прадоўжым уважліва сачыць за сітуацыяй у краіне, каб пераканацца, што такія паслабленні па-ранейшаму дарэчныя», — тлумачыцца дакуменце.

Кіраўнік МЗС Сірыі прывітаў рашэнне Еўрасаюза аб аслабленні санкцый.

PAP/IAR/ez