Частка беспілотнікаў прыляцела ў расійскую сталіцу. Мясцовая адміністрацыя паведаміла, што адзін чалавек загінуў, адзін памёр праз некалькі гадзін у шпіталі і пяць параненыя. Расійскія дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што супрацьпаветраная абарона збіла 337 украінскіх беспілотнікаў, з іх 75 у Маскоўскай вобласці.
Каля дзвюх гадзін ночы ў Маскве завылі сірэны аб трывозе. Праз некалькі дзясяткаў хвілін жыхары падмаскоўных гарадоў пачулі стрэлы. У Дамадзедава, Відным і Раменскім выбухнулі дроны. Мэр Масквы Сяргей Сабянін пацвердзіў, што беспілотнікі пашкодзілі будынак на вуліцы Дамадзедава ў расійскай сталіцы.
Таксама ўзгаранне адбылося на даху шматпавярховага дома ў Раменскім. Мясцовыя СМІ паведамляюць пра атаку беспілотнікаў яшчэ ў некалькіх гарадах Падмаскоўя. Прыпынены авіязносіны ў аэрапортах Жукава і Дамадзедава. Атакаваны таксама ваенны аэрапорт у Разанскай вобласці.
ав