Беларуская Служба

ЕС не даў сродкаў на «сцяну беспілотнікаў» на мяжы краін Балтыі і Польшчы

07.04.2025 14:25
Галоўным заяўнікам праекту была Эстонія. Аднак да ўдзелу былі запрошаны памежныя службы Літвы, Латвіі і Польшчы.
ДронLN_Photoart/pixabay.com/CC0 Public Domain

Краіны Балтыі і Польшча не атрымалі еўрапейскага фінансавання на так званую «сцяну беспілотнікаў» на мяжы. Ідэя заключаецца ў выкарыстанні беспілотнікаў і сістэм барацьбы з беспілотнікамі для патрулявання ўсходняй мяжы Еўрасаюза.



Галоўным заяўнікам праекта была Эстонія. Аднак да ўдзелу былі запрошаны памежныя службы Літвы, Латвіі і Польшчы. Як паведамілі літоўскія СМІ, Брусель адхіліў згаданую заяўку ў пачатку сакавіка.

«Я не бачу тут вялікай праблемы. Думаю, мы зможам шукаць іншыя крыніцы фінансавання гэтага праекта», - пракаментаваў кіраўнік Памежнай службы Літвы Рустамас Любаевас

Ён паясніў, што «сцяна беспілотнікаў» прызначана для прадухілення кантрабанды і правакацый з удзелам беспілотнікаў.

Ён таксама прызнаў, што хоць еўрапейскага фінансавання для «сцяны беспілотнікаў» не будзе, то «супольнасць падтрымала Літву, выдзяліўшы значныя сродкі на праекты, звязаных з беспілотнікамі і сістэмамі нейтралізацыі БПЛА».



Міністэрства ўнутраных спраў у Вільні паведаміла, што на сістэмы беспілотнікаў і адпаведнае навучанне толькі ў Літве за апошнія тры гады са сродкаў Еўрасаюза было выдаткавана каля 11 мільёнаў еўра. У стадыі рэалізацыі знаходзіцца яшчэ адзін літоўскі праект на тры мільёны еўра.

«Гэта, безумоўна, узмоцніць ахову нашых межаў, і мы спадзяёмся, што хутка кожнае падраздзяленне будзе мець абарону ў выглядзе ад беспілотнікаў», - сказаў міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч.

IAR/аз