Беларуская Служба

Палітвязня з польскім грамадзянствам дэпартавалі адразу пасля вызвалення. Сям’я засталася ў Беларусі

16.04.2025 08:00
Дэпартацыя адбылася адразу пасля вызвалення - яго даставілі на мяжу пад канвоем, паведамляюць праваабаронцы.
Роберт Тампала https://t.me/dissidentBY/скрыншот

Палітзняволенага з польскім грамадзянствам Роберта Тампалу дэпартавалі пасля вызвалення і забаранілі ўезд у Беларусь на 8 гадоў.

Мужчына пражываў у Беларусі з 90-х гадоў, быў затрыманы ў 2022 годзе і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі за каментары ў сацыяльных сетках, паведамляе праваабарончая ініцыятыва dissidentBY.



У прыватнасці яго судзілі паводле ч.1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (абраза прадстаўнікоў улады).

Як паведамляюць праваабаронцы, дэпартацыя адбылася адразу пасля вызвалення - яго даставілі на мяжу пад канвоем. Вядома, што ў мужчыны есць сын. Хутчэй за ўсе, сям’я Роберта засталася ў Беларусі.

аз

«Бяздарная правакацыя». МЗС Польшчы пракаментавала перадачу дома Польскага асветнага таварыства расійскаму консульству

15.04.2025 10:49
Генеральнае консульства Расіі з 24 сакавіка прымае наведвальнікаўу былой сядзібе таварыства «Польска Мацеж школьна».

Кіраўнік расійскай выведкі ў Мінску пра Польшчу і краіны Балтыі: Яны пацерпяць першыя

15.04.2025 12:27
Перамовы праходзілі ў закрытым рэжыме.