Беларуская Служба

«Бяздарная правакацыя». МЗС Польшчы пракаментавала перадачу дома Польскага асветнага таварыства расійскаму консульству

15.04.2025 10:49
Генеральнае консульства Расіі з 24 сакавіка прымае наведвальнікаўу былой сядзібе таварыства «Польска Мацеж школьна».
    ,    .
Былы будынак «Польска Мацеж школьна», цяпер тут расійскае консульства.Wirtualna Białoruś

«Гэта бяздарная правакацыя. Аднак афіцыйнага пратэсту ў гэтай справе мы не плануем», — так рэагуе МЗС Польшчы на ​​рашэнне беларускіх уладаў забраць сядзібу Польскага асветнага таварыства ў Гродне і перадаць яе консульству, паведамляе RMF FM.

Раней у Гродне па адрасе Гараднічанская, 40 размяшчалася грамадская арганізацыя польскай меншасці «Польска Мацеж школьна» і грамадскі ліцэй імя Элізы Ажэшкі, дзе вывучалі польскую мову. Арганізацыю ліквідавалі ў 2022 годзе, будынкі канфіскавалі. У 2023 годзе нерухомасць выкупіў новы ўладальнік.

Беларускія ўлады абвінавацілі Macierz Szkolna ў запазычанасці па падатках, наклалі на яго вялізныя фінансавыя штрафы, а восенню 2022 года рашэннем Вярхоўнага суда ліквідавалі арганізацыю.

Улады выставілі на аўкцыён будынкі, дзе месціліся польская бібліятэка, гімназія і ўніверсітэт трэцяга ўзросту. У сакавіку туды пераехала расійскае консульства.

вх