У Венгрыі расце колькасць прыхільнікаў уступлення Украіны ў Еўрасаюз, пра гэта сведчаць вынікі апошняга апытання грамадскай думкі. Каментатары звяртаюць увагу, што гэта нягледзячы на прапагандысцкую кампанію, якую вядзе ўрад Віктара Орбана.
Звесткі, апублікаваныя Republikon Institute, могуць не спадабацца ўладзе.
Урад Віктара Орбана пачаў галасаванне па пошце аб далучэнні Украіны да Еўрасаюза, спалучанае з урадавай прапагандысцкай кампаніяй, якая паказвае негатыўныя наступствы такога рашэння.
Аднак апошняе апытанне паказвае, што венгры хочуць украінцаў у ЕС. Не беручы пад увагу тых, хто не вызначыўся па гэтай справе, больш за 50% - гэта прыхільнікі далучэння Украіны да ЕС. Праўда, большасць з іх, бачыць такую магчымасць толькі праз сем-дзесяць гадоў, але гэта і так супярэчыць кампаніі, якую праводзяць венгерскія ўлады.
Нагадваем, больш за 80% прыхільнікаў кіруючай партыі «Фідэс» выступае супраць уступлення Украіны ў ЕС. У сваю чаргу прыхільнікі апазіцыйнай Партыі павагі і свабоды Петэра Мадзьяра, якія змагаюцца за зрыў гегемоніі Віктара Орбана, жадаюць украінцаў у супольнай Еўропе. З гэтым згодныя амаль 80% яе выбаршчыкаў.
Вынікі галасавання па пошце, верагодна, пацвердзяць волю ўрада. На папярэдніх такіх кансультацыях адказы дасылалі ў асноўным прыхільнікі партыі «Фідэс».
IAR/аз