Так палітык пракаментаваў будучыя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад 2025». Кіраўнік літоўскай дыпламатыі падкрэсліў, што яго краіна гатовая да любога сцэнару.
Кястуціс Будрыс заявіў Грамадскаму літоўскаму радыё, што з улікам павялічанай колькасці расійскіх і беларускіх войск у рэгіёне альянс таксама павінен павялічыць колькасць свайго кантынгенту. Паводле яго слоў, НАТА будзе сачыць за колькасцю сіл праціўніка і іх актыўнасцю напярэдадні і падчас манеўраў.
На падставе гэтага можна будзе зрабіць высновы адносна характару вучэнняў. Пытанне ў тым, ці мае намер Расія ўмацоўваць супрацоўніцтва з Беларуссю, ці яна хоча праверыць вопыт сваіх вайскоўцаў, атрыманы ў баявых дзеяннях ва Украіне, і паглядзець, як гэта адаб'ецца на членах Паўночнаатлантычнага альянсу.
Кіраўнік літоўскай дыпламатыі падкрэсліў, што краіны Балтыі гатовыя неадкладна адказаць на магчымыя правакацыі і іншыя непрадбачаныя дзеянні.
Інфармацыйнае агенцтва BNS паведаміла, што літоўскія ваенныя не бачаць дадатковых ваенных пагроз у сувязі з вучэннямі «Захад-2025». У канцы лютага прэзідэнт Гітанас Наўседа таксама заявіў, што расійска-беларускія вучэнні не павінны выклікаць непакой, бо Вільня разам з саюзнікамі рыхтуецца да магчымых пагроз, звязаных з імі.
Вучэнні «Захад-2025» пройдуць у Беларусі ў верасні. Іх афіцыйная мэта - адпрацоўка сумесных абарончых і наступальных дзеянняў і праверка гатоўнасці вайскоўцаў супрацьстаяць розным пагрозам.
ПР/юл