Беларуская Служба

Пастаўкі расійскага газу ў Еўропу ўпалі да гістарычнага мінімуму 

14.04.2025 14:07
Цяперашні ўзровень паставак у 10,015 млрд куб. м. за квартал — найменшы як мінімум з 1980 года. 
   2025              23,593  . .
У першым квартале 2025 года асноўнай крыніцай імпарту газу ў ЕС сталі трубаправодныя пастаўкі з Нарвегіі — 23,593 млрд куб. м. Shutterstock

Пастаўкі прыроднага газу з Расіі ў краіны Еўрасаюза ў студзені-сакавіку 2025 года ўпалі да мінімуму з пачатку вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе партал Euractiv у панядзелак, 14 красавіка, са спасылкай на даклад брусельскага аналітычнага цэнтра Bruegel.

У першым квартале 2025 года асноўнай крыніцай імпарту газу ў ЕС сталі трубаправодныя пастаўкі з Нарвегіі — 23,593 млрд куб. м. На другім месцы —  звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) з ЗША – 18,393 млрд куб. м. На трэцім — пастаўкі з Расіі ў 10,015 млрд куб. м.

Упершыню за апошні год, гэта значыць з другога квартала 2024 года, пастаўкі ЗПГ з ЗША сталі другой крыніцай газу ў ЕС, абагнаўшы ўвесь сукупны імпарт з Расіі.

Цяперашні ўзровень паставак у 10,015 млрд куб. м. за квартал — найменшы як мінімум з 1980 года. Тады СССР паставіў у Заходнюю Еўропу больш за 50 млрд куб. м. газу на працягу года. З таго часу аб'ёмы раісйскгаа экспарту газу пастаянна раслі.

DW/эж


ЕС гатовы купляць больш газу ў ЗША 

11.04.2025 12:33
У цяперашні час ЗША з'яўляюцца найбуйнейшым пастаўшчыком гэтага паліва ў краіны ЕС.