Беларуская Служба

ЗША плануюць вывесці частку сваіх войскаў з Сірыі. Крыніцы кажуць нават пра палову

16.04.2025 17:03
Паведамленні супалі ў часе з аглядам колькасці амерыканскіх войскаў, размешчаных па ўсім свеце, які праводзіць Мінабароны ЗША.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Angie Johnston/pixabay.com/CC0 Public Domain

Злучаныя Штаты Амерыкі маюць намер вывесці палову сваіх войскаў з Сірыі. Чакаецца, што краіну пакіне каля тысячы з дзвюх тысяч вайскоўцаў, якія зараз знаходзяцца на ваенных базах у Сірыі.

Амерыканскія вайскоўцы размешчаны пераважна на базах на паўночным усходзе Сірыі. Яны супрацоўнічаюць з мясцовымі ўладамі, каб стрымаць адраджэнне так званай «Ісламскай дзяржавы», якая захапіла значную частку Ірака і Сірыі ў 2014 годзе.



Пра планы скарачэння арміі ЗША ў Сірыі паведамілі Reuters ананімныя крыніцы ў амерыканскай адміністрацыі.  Аднак яны не згодныя адносна колькасці жаўнераў, якія пакінуць Сірыю.

Пра скарачэнне колькасці амерыканскіх войскаў пішуць таксама ізраільскія СМІ— нібыта Вашынгтон паведаміў Іерусаліму пра свае планы.

Згаданыя паведамленні супалі ў часе з аглядам колькасці амерыканскіх войскаў, размешчаных па ўсім свеце, які праводзіць міністр абароны ЗША Піт Хегсэт.

IAR/аз