Чакаецца, што на месца здарэння прыбудуць міністр адукацыі Элізабэт Борн і міністр унутраных спраў Бруна Рэталё.
Напад адбыўся ў школе, а злачынца, старшакласнік, быў затрыманы настаўнікамі. Паведамляецца, што 15-гадовы вучань, узброены нажом, увайшоў у два класы і напаў на чатырох чалавек. Адзін з пацярпелых ад атрыманых раненняў памёр.
Старшакласнік, які замахнуўся на жыццё сваіх равеснікаў, раней не трапляў у поле зроку паліцыі.
Сёння днём «адбыўся напад з нажом у прыватнай навучальнай установе ў Нанце. Я збіраюся туды з Бруна Рэталё, каб выказаць сваю салідарнасць з ахвярамі і падтрымку адукацыйнай супольнасці», напісала міністр адукацыі Элізабэт Борн на платформе X.
Сярод трох пацярпелых адзін знаходзіцца ў цяжкім стане, другі ў стабільным, але таксама знаходзіцца ў бальніцы, а трэці пацярпелы атрымаў лёгкія траўмы.
PAP/вх