Смартфоны, якія прадаюцца ў Еўрапейскім Саюзе, мусяць быць больш трывалымі і падлягаць рамонту
Сёння ўступілі ў сілу нарматыўныя акты ў гэтым пытанні. Іх мэта - забяспечыць грамадству эканомію выдаткаў і энергіі – паведаміла Польскаму радыё прадстаўніца Еўракамісіі Леа Зубэр.
Згодна з новымі правіламі, пасля васьмісот цыклаў зарадкі батарэя ў смартфонах павінна захоўваць не менш за 80 працэнтаў ад першапачатковай ёмістасці.
Смартфоны павінны быць больш устойлівымі да падзення і драпін, лепш абаронены ад пылу і вады. А права на рамонт, як прапісана ў рэгламенце, заключаецца ў гарантыі наяўнасці запчастак на працягу сямі гадоў пасля заканчэння продажу дадзенай мадэлі.
У сваю чаргу абнаўленне аперацыйнай сістэмы павінна быць даступна не менш за пяць гадоў пасля заканчэння продажу.
IAR/яс