Беларуская Служба

Расійскі салдат дэзерціраваў у Нарвегію. Не хоча загінуць ва Украіне  

24.08.2025 13:33
Колькасць расіян, якія просяць прытулку ў Нарвегіі, павялічылася пасля абвяшчэння Крамлём «частковай» мабілізацыі восенню 2022 года. 
   , , 22  2025 . ()
Дзень дзяржаўнага сцяга Расіі, Масква, 22 жніўня 2025 г. (ілюстрацыя) PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Салдат арміі Расійскай Федэрацыі перайшоў мяжу з Нарвегіяй і падаў заяву на прытулак. Інцыдэнт адбыўся ў пятніцу, 22 жніўня на паўночным участку расійска-нарвежскай мяжы, каля ракі Якабсэльва.

Расіянін прызнаўся, што служыць ва УС РФ і ўжо ўдзельнічаў у баявых дзеяннях ва Украіне. Аднак перад наступным прызывам на фронт ён вырашыў дэзерціраваць і ўцячы ў Нарвегію. У суботу, 23 жніўня ён афіцыйна падаў заяву на прытулак, аргументуючы гэта тым, што не хоча больш удзельнічаць у вайне, а вяртанне пасля самавольнага адлучэння пагражала адпраўкай на фронт у складзе штрафнога батальёна, што, на яго думку, роўна смерці.

Колькасць расіян, якія просяць прытулку ў Нарвегіі, павялічылася пасля абвяшчэння Крамлём «частковай» мабілізацыі восенню 2022 года. У 2021 годзе было пададзена толькі 12 заявак, а ў наступныя 12 месяцаў — 294. Большасць з іх атрымалі адмову.

У лістападзе 2022 года праз «зялёную мяжу» ў Нарвегію ўцёк член ПВК «Вагнера» Андрэй Мядзведзеў. Яму адмовілі ў прытулку, аднак не дэпартавалі пасля таго, як ён прапанаваў нарвежскім спецслужбам інфармацыю пра расійскія войскі і ваенныя злачынствы ва Украіне.

PAP/эж