24 жніўня ў Чудскае возера на тэрыторыі Расіі ўпаў беспілотнік. Паводле эстонскага выдання ERR, яго палёт адсочвалі эстонскія памежнікі.
У Дэпартаменце паліцыі і памежнай аховы Эстоніі паведамілі, што дрон двойчы фіксавалі над возерам раніцай 24 жніўня. Упершыню невядомы апарат заўважылі а 5:20. Эстонскія памежнікі назіралі за ім, пакуль ён не знік з экранаў радараў, накіраваўся ў бок Расіі.
Праз гадзіну радар адной з эстонскіх памежных застаў зноў зафіксаваў дрон ужо на расійскім баку. Адсочванне працягвалася, пакуль апарат не ўпаў у ваду прыкладна за шэсць кіламетраў ад мяжы з Эстоніяй.
Эстонскія ўлады адзначылі, што беспілотнікі не бралі курс у бок Эстоніі, і пакуль невядома, ішлося пра адзін і той жа дрон ці пра розныя апараты.
Гэта не першы падобны выпадак у рэгіёне. Раней, у ноч на 20 жніўня, у польскай вёсцы Асіны (Люблінскае ваяводства) адбыўся выбух пасля падзення невядомага аб’екта. Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы пацвердзіла, што гэта быў расійскі дрон.
У адказ МЗС Польшчы 22 жніўня накіравала Расіі ноту пратэсту. Генеральны сакратар НАТА Марк Рютэ падкрэсліў, што саюзнікі адрэагаюць на інцыдэнт.
PAP/IAR/эж