Паведамленні аб беспілотніках, якія ляталі над крытычна важнай інфраструктурай, паступалі ў апошнія тыдні з Германіі, Даніі, Нарвегіі і Бельгіі. З'явіліся падазрэнні, што за гэтымі інцыдэнтамі стаіць Расія. Замежныя беспілотнікі таксама назіраюцца ў Чэхіі, пацвердзіла Echo24 прэс-сакратар Генеральнага штаба чэшскай арміі Собарня Кошванцава. Спіс канкрэтных аб'ектаў, над якімі былі зафіксаваны палёты, застаецца засакрэчаным. Кошванцава адзначыла, што Чэхія абменьваецца інфармацыяй аб пагрозе з саюзнікамі.
Прадстаўніца Генеральнага штаба запэўніла, што Узброеныя сілы Чэхіі гатовыя выяўляць і нейтралізаваць беспілотнікі. Гэта можна зрабіць шляхам глушэння сігналу або іх збіцця, а выбар рэакцыі залежыць ад ацэнкі рызыкі і патэнцыйнай шкоды.
IAR/вх