Беларуская Служба

Кошт расійскай нафты ўпаў ніжэй за 50 долараў за барэль

18.10.2025 08:11
Падзенне коштаў на нафту стварае новыя праблемы для федэральнага бюджэту Расіі, які за студзень-верасень страціў 21% даходаў ад сыравіны.
Гружаны нафтай танкер Shutterstock/StockStudio Aerials

Кошт маркі Urals, галоўнага экспартнага гатунку расійскай нафты, упершыню з вясны ўпаў ніжэй за 50 долараў за барэль. Так, у порце Прыморск на Балтыйскім моры каціроўкі на гэтым тыдні апускаліся да 47 долараў 47 цэнтаў за барэль, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на трэйдараў.

Расійская нафта таннее ўслед за сусветнымі каціроўкамі, якія на гэтым тыдні абнавілі мінімум з мая. Кошт нафты Brent за тры тыдні ўпаў на 15% і зараз трымаецца на ўзроўні крыху вышэй за 60 долараў.

Падзенне коштаў на нафту стварае новыя праблемы для федэральнага бюджэту Расіі, які за студзень-верасень страціў 21% даходаў ад сыравіны. Спачатку праект бюджэту на 2025 год разлічваўся, зыходзячы з цаны Urals у 70 долараў за барэль, але затым планавы ўзровень знізілі да 58 долараў.

вс