Беларуская Служба

Дональд Трамп: Сі Цзіньпін можа паўплываць на палітыку Уладзіміра Пуціна

23.10.2025 14:20
Раней Дональд Трамп заявіў, што яго раздражняюць непрадуктыўныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампPAP/EPA/ALLISON ROBBERT / POOL

Кітайскі лідар Сі Цзіньпін можа паўплываць на палітыку Уладзіміра Пуціна, заявіў Дональд Трамп. Падчас размовы з журналістамі ў Белым доме прэзідэнт ЗША выказаў здагадку, што гэты ўплыў можа тычыцца і спынення вайны ва Украіне.

«Гэта паважаны чалавек, лідар вялікай краіны. Мы абавязкова будзем гаварыць пра Расію і Украіну», – сказаў Дональд Трамп, маючы на ўвазе сустрэчу з кітайскім лідарам, запланаваную на наступны тыдзень падчас яго візіту ў Паўднёвую Карэю.

Раней Дональд Трамп заявіў, што яго раздражняюць непрадуктыўныя перамовы з Уладзімірам Пуціным.

«Калі мы размаўляем, здаецца, што ўсё ідзе добра, але потым аказваецца, што нічога не атрымліваецца», – сказаў прэзідэнт ЗША.

Ён таксама абвясціў аб адмене запланаванай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, якая павінна была адбыцца ў Будапешце ў бліжэйшы час.

IAR/аз

Сустрэча Трампа і Пуціна не адбудзецца? Трамп: Я не хачу марнаваць час

22.10.2025 08:37
Дональд Трамп абвясціў, што пакуль не прыняў рашэння адносна сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.