Мінулая ноч была самай халоднай у Вялікабрытаніі ў гэтым годзе. Акрамя папярэджанняў аб надвор'і, жыхары Вялікабрытаніі таксама атрымліваюць незвычайныя парады — ім кажуць «хадзіць, як пінгвіны».
Улады абвясцілі метеаралагічную трывогу на поўначы краіны і ў акругах на ўсходнім і заходнім узбярэжжах. Па ўсёй краіне дзясяткі тысяч людзей сёння не з'явіліся на працу, а некалькі сотняў школ адмянілі ўрокі. На поўначы Англіі некалькі тысяч дамоў застаюцца без электрычнасці.
У Уэльсе і Шатландыі паліцыя папярэджвае аб небяспецы падарожжаў на машыне. Моцныя снегапады і навальніцы вельмі ўскладнілі сітуацыю на дароігах. Грузавікі затрымаліся на заснежаных пад'язных шляхах да паромных пераправаў, а кіроўцы захраслі ў велізарных заторах. Ёсць таксама незвычайныя папярэджанні медыцынскіх службаў для пешаходаў «хадзіць, як пінгвіны» па слізкіх тратуарах, каб абараніцца ад падзення.
IAR/яс