Згодна з 28-пунктным планам, Кіеў павінен адрачыся ад ўступлення ў НАТА, Украіна мусіць скараціць сваю армію і перадаваць частку сваёй тэрыторыі Расіі. Паводле амерыканцаў, у Польшчы будуць размешчаны еўрапейскія знішчальнікі.
«Палякі будуць прымаць рашэнні адносна Польшчы. Нічога пра нас без нас», — напісаў прэм'ер-міністр Дональд Туск на «Платформе X».
«Што да міру, усе перамовы павінны весціся з удзелам Украіны. Нічога пра Украіну без Украіны», — дадаў кіраўнік урада.
Венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан рашуча падтрымаў амерыканскі мірны план па спыненні вайны ва Украіне і спадзяецца, што мірны саміт пройдзе ў Будапешце.
«Украінскія сілы павінны захаваць здольнасць абараняць суверэнітэт краіны», — пагадзіліся лідары Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Украіны.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, як паведамляецца, запэўнілі Уладзіміра Зяленскага ў сваёй «пастаяннай і поўнай падтрымцы Украіны на шляху да трывалага і справядлівага міру».
Нямецкі Bild сцвярджае, што Фрыдрых Мерц плануе пагутарыць з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Злучаныя Штаты хочуць, каб Украіна падпісала рамачнае пагадненне да наступнага чацвярга (27 лістапада), паведамляе Reuters са спасылкай на ананімную крыніцу.
яс