«З глыбокім сумам я даведаўся пра смерць 7-гадовай Амелькі, грамадзянкі Польшчы, якая загінула ў Цярнопалі разам са сваёй маці ў выніку варварскага расійскага абстрэлу мірных жыхароў. Выказваю шчырыя спачуванні сямʼі і блізкім і малюся за душу гэтага нявіннага дзіцяці і яе маці», – напісаў прэзідэнт Караль Наўроцкі ў сацыяльных сетках.
Пра смерць дзяўчынкі паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вэвюр. Ён падкрэсліў, што напад у ноч з 17 на 18 лістапада, у якім загінулі Амелька і яе маці, быў накіраваны на мірных жыхароў.
Раней пра гібель вучаніцы другога класа Гжэська Амеліі і яе маці Аксаны паведаміла адна са школ горада.
«Яны, абдымаючы адна адну, згарэлі жыўцом у выніку ракетнага нападу ворага», - напісалі на старонцы ўстановы ў Facebook.
Нагадаем, ноччу з 17 на 18 лістапада Расія ракетамі атакавала горад Цярнопаль на захадзе Украіны, да польскай мяжы адтуль прыкладна 180 кіламетраў. Вядома пра 31 загінулага, амаль 100 пацярпелых і яшчэ 13 чалавек прапалі без вестак у разбураным жылым доме.
IAR/вх