Еўрапейская камісія страціла доступ да рэкламнага акаўнта на платформе X пасля таго, як аштрафавала сетку на 120 млн еўра за парушэнне правілаў празрыстасці, паведамляе Politico.
«Ваш рэкламны акаўнт заблакаваны», – напісаў на платформе кіраўнік аддзела прадуктаў кампаніі Нікіта Біер.
Паводле дадзеных Politico, платформа закрыла Еўракамісіі доступ да інструментаў пакупкі і адсочвання рэкламы.
Біер растлумачыў, што гэта звязана з тым, што Еўракамісія нібыта спрабавала пашырыць аўдыторыю свайго поста аб штрафе сацсеткі, скарыстаўшыся адным з інструментаў кіравання рэкламным кантэнтам.
«X лічыць, што ўсе павінны мець роўныя правы на нашай платформе. Але, здаецца, вы лічыце, што да вашага ўласнага акаўнта правілы не павінны прымяняцца», – заявіў Біер.
Еўрапейская камісія аштрафавала платформу X, якая з’яўляецца ўласнасцю амерыканскага мільярдэра Ілана Маска, на 120 млн еўра за парушэнне еўрапейскіх патрабаванняў празрыстасці 5 снежня. Пасля гэтага Ілан Маск заклікаў «распусціць Еўрасаюз».
вс