Суд прызнаў, што Айва Петэрсан і Дзмітрый Рутс дзейнічалі з мэтай падрыву незалежнасці Эстоніі. Згодна з абвінаваўчым заключэннем, абодва дзейнічалі па ўказаннях, атрыманых з Расіі.
Петэрсан удзельнічаў, сярод іншага, у паездках на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, арганізаваных і прафінансаваных расіянамі. Знаходзячыся там, ён запісваў і размяшчаў у інтэрнэце відэа, накіраваныя на тое, каб пераканаць жыхароў еўрапейскіх краін спыніць падтрымку Украіны.
Абодвум таксама было прад'яўлена абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе за спробу стварыць арганізацыю грамадзянскай абароны. Яна павінна была б выконваць задачы мясцовай абароны ў выпадку адключэння электраэнергіі ў Эстоніі. У яе запрашаліся асобы з дазволам на зброю.
Асуджаныя могуць абскардзіць прысуд на працягу 30 дзён.
IAR/Каміль Залеўскі/ яс