Беларуская Служба

Упершыню чалавек, які перасоўваецца на вазку, паляцеў у космас 

21.12.2025 10:10
Палёт працягласцю 10 хвілін адбыўся на невялікай, цалкам аўтаматызаванай ракет кампаніі Blue Origin.
     ,     ,
Інжынерка ў галіне авіяцыі і мехатронікі, звязаная з Еўрапейскім касмічным агенцтвам, Міхаэла БентхаўсBenthaus

У суботу, 20 снежня, нямецкая інжынерка ў галіне авіяцыі і мехатронікі, звязаная з Еўрапейскім касмічным агенцтвам, Міхаэла Бентхаўс, разам з іншымі пасажырамі прыняла ўдзел у дзесяціхвілінным субарбітальным палёце. Міхаэла Бентхаўс карыстаецца інвалідным вазком з-за пашкоджання хрыбетніка, якое яна атрымала падчас веласіпеднай аварыі ў гарах.

Пасля вяртання на Зямлю Бентхаўс прызналася, што пасля няшчаснага выпадку была перакананая: яе мара пра палёт у космас ужо ніколі не здзейсніцца.

«Я думаю, што мы ніколі не павінны адмаўляцца ад сваіх мараў, праўда? Але часам здаецца, што іх здзяйсненне вельмі малаверагоднае. Мне проста вельмі пашанцавала. Я надзвычай удзячная Blue Origin, Гансу і ўсім, хто зрабіў магчымым гэтае падарожжа», — сказала інжынерка.

Палёт працягласцю 10 хвілін адбыўся на невялікай, цалкам аўтаматызаванай ракет кампаніі Blue Origin, якая канкуруе з кампаніяй SpaceX, што належыць Ілону Маску.

эж