Павышэнне пенсійнага ўзросту або павелічэнне тыднёвага часу працы, такую альтэрнатыву бачыць для сваіх суайчыннікаў міністр эканомікі Германіі. Катарына Райхе лічыць, што інакш падтрымліваць высокі ўзровень жыцця ў Германіі будзе немагчыма. Міністр эканомікі таксама прапануе падатковыя стымулы і пашырэнне сістэму догляду за дзецьмі.
У інтэрв'ю парталу t-online Катарына Райхе адзначае, што траціна супрацоўнікаў у Германіі працуюць на няпоўную стаўку і трэба заахвоціць іх працаваць больш. Паводле яе, гэта ўмова для больш высокага эканамічнага росту і падтрымання ўзроўню жыцця, да якога прызвычаіліся жыхары Германіі.
Міністр таксама выказваецца за адмену магчымасці ранейшага выхаду на пенсію, бо кампаніі скардзяцца на недахоп кваліфікаваных работнікаў.
Нагадваем, пасля адсутнасці росту ВУП у апошнія два гады чакаецца, што нямецкая эканоміка вырасце крыху больш чым на паўпрацэнта ў 2026 годзе.
IAR/аз