Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што падтрымала б аб’яднанне сваёй краіны з Румыніяй, калі б такое пытанне было вынесена на рэферэндум. Пра палітык заявіла ў брытанскім падкасце The Rest Is Politics.
«Калі б адбыўся рэферэндум, я б прагаласавала за далучэнне да Румыніі. Маленькім краінам, як наша, становіцца ўсё цяжэй захоўваць суверэнітэт і дэмакратыю, а тым больш — супрацьстаяць ціску з боку Расіі. Аднак я разумею, што гэтая ідэя не мае падтрымкі большасці грамадства», — адзначыла Санду. Паводле яе слоў, значна больш жыхароў Малдовы падтрымліваюць інтэграцыю з Еўрапейскім саюзам, і менавіта гэты шлях з’яўляецца найбольш рэалістычным.
У Малдове пражывае менш за 2,5 мільёна чалавек, дзяржаўнай мовай з’яўляецца румынская, а каля дзвюх трацін насельніцтва маюць падвойнае — малдаўскае і румынскае — грамадзянства. Краіна аднавіла незалежнасць у 1991 годзе пасля распаду СССР і на працягу многіх гадоў застаецца аб’ектам расійскага палітычнага ціску і ўмяшання.
iar/эж