Беларуская Служба

Жыхары Нуука: Трамп, адчапіся ад нас!    

13.01.2026 12:26
На фоне грамадскага незадавальнення ў Даніі і Грэнландыі 14 студзеня ў Вашынгтоне запланаваныя перамовы прадстаўнікоў Вашынгтона, Капенгагена і Нуука. 
Грэнландыя апынулася ў цэнтры глабальнага палітычнага канфліктуAlex Brandon/Associated Press/East News/X.com screenshot

Пасля чарговых заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і рэзкай рэакцыі Еўропы Грэнландыя апынулася ў цэнтры глабальнага палітычнага канфлікту. Аднак звычайныя жыхары сталіцы выспы — Нуука — кажуць пра стомленасць ад «вялікай палітыкі» і выказваюць рашучы пратэст супраць таго, каб пра іх будучыню вырашалі без іх удзелу.

«Мая краіна не прадаецца, але я заклікаю абараняць мой народ», — кажа адзін з суразмоўцаў Польскага радыё. «Трамп — дрэнны. Я яго не люблю. Ён пастаяна гаворыць пра Грэнландыю. Адчапіся ад Грэнландыі! Ідзі туды, адкуль прыйшоў», — дадае іншы.

«Гэта поўная непавага — ён пастаянна нас пераследуе, нібыта хоча нас купіць. Кажа, што будзе паляпшаць Грэнландыю, але без яго мы і так спраўляемся выдатна. Паглядзіце самі», — адзначае жыхарка Нуука. «Калі Дональд Трамп купіць Грэнландыю, я з’еду», — заяўляе яшчэ адзін жыхар выспы.

На фоне грамадскага незадавальнення ў Даніі і Грэнландыі 14 студзеня ў Вашынгтоне запланаваныя перамовы прадстаўнікоў Вашынгтона, Капенгагена і Нуука. Паралельна ў Еўропе ідуць кансультацыі наконт узмацнення бяспекі ў Арктыцы. Эксперты адзначаюць, што перамовы могуць дазволіць Даніі выйсці з канфлікту без страты палітычнага твару.

ЗША, у сваю чаргу, тлумачаць сваю зацікаўленасць ростам расійскай і кітайскай прысутнасці ў Арктыцы. Еўрапейскія дзяржавы, уключна з Германіяй і Вялікабрытаніяй, разглядаюць магчымасць павелічэння вайсковай прысутнасці ў рэгіёне, дэманструючы, што бяспека Грэнландыі — гэта агульнае еўраатлантычнае пытанне.

iar/эж

На гэтым тыдні запланаваныя дзве сустрэчы паміж адміністрацыяй ЗША і дацкімі чыноўнікамі. Галоўная тэма – Грэнландыя

12.01.2026 14:00
Прэзідэнт ЗША пераконвае, што Злучаныя Штаты Амерыкі павінны ўзяць пад кантроль аўтаномную залежную тэрыторыю Даніі.