Беларуская Служба

Расійская прапаганда зноў скажае гісторыю, каб біць па Польшчы і сцерці сляды савецкіх злачынстваў

16.01.2026 11:04
Кіраўнік расійскіх архіваў Андрэй Арцізаў заявіў, што Варшава перашкаджала Савецкаму Саюзу весці перамовы з Захадам, якія маглі б прадухіліць пачатак Другой сусветнай вайны.
Чырвоная плошча ў Масквеkremlin.ru

З самага пачатку свайго кіравання Уладзімір Пуцін скажаў гісторыю, каб апраўдаць агрэсіўныя дзеянні супраць Украіны і яе заходніх суседзяў. Ён таксама спрабуе сцерці злачыннае мінулае Савецкага Саюзу.

Кіраўнік расійскіх архіваў Андрэй Арцізаў заявіў дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву, што палякі перашкаджалі дыялогу паміж Францыяй, Вялікабрытаніяй і Савецкім Саюзам аб стварэнні кааліцыі супраць нацыстаў і Адольфа Гітлера. Расійскі чыноўнік спасылаўся на французскія архіўныя дакументы, якія знаходзіліся ў валоданні Масквы дзесяцігоддзямі.

З самага пачатку свайго кіравання Уладзімір Пуцін ставіў пад сумнеў значэнне сакрэтных пратаколаў Пакта Молатава-Рыбентропа, які прадугледжваў падзел Польшчы Трэцім рэйхам і Савецкім Саюзам.

Расійская прапаганда неаднаразова выказвала меркаванне, што менавіта адсутнасць саступак Варшавы падштурхнула Гітлера да ўварвання ў Польшчу, і адмаўляе дачыненне да расстрэлаў у Катыні.

Крэмль выкарыстоўвае гістарычныя скажэнні для апраўдання агрэсіі супраць Украіны і дыскрэдытацыі суседзяў Расіі, якіх  малюе як «русафобаў» і «нацыстаў».

IAR/яс