Беларуская Служба

Financial Times: Францыя папярэдзіла ЗША, што захоп Грэнландыі пагражаў бы гандлю паміж Амерыкай і Еўропай

17.01.2026 12:44
«Грэнландыя — суверэнная частка суверэннай дзяржавы, што ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз. З такімі рэчамі нельга гуляць», — заявіў французскі міністр.
Grenlandia, zdjęcie ilustracyjne
Grenlandia, zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ Jonas Tufvesson

Францыя папярэдзіла Злучаныя Штаты, што любыя спробы захапіць Грэнландыю сталі б «перасячэннем чырвонай лініі» і сур’ёзна пагражалі б эканамічным адносінам паміж ЗША і Еўропай. Пра гэта ў  паведаміла выданне Financial Times са спасылкай на міністра фінансаў Францыі Ралана Лескюра.

Паводле Лескюра, у панядзелак, 12 студзеня, ён данёс гэтую пазіцыю да міністра фінансаў ЗША Скота Бэсэнта, падкрэсліўшы глыбокую занепакоенасць Еўропы заявамі прэзідэнта Доналда Трампа адносна Грэнландыі, якая з’яўляецца часткай Каралеўства Даніі. «Грэнландыя — суверэнная частка суверэннай дзяржавы, што ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз. З такімі рэчамі нельга гуляць», — заявіў французскі міністр.

Палітык адзначыў, што, нягледзячы на рознагалоссі, Еўропа павінна працягваць супрацоўніцтва з ЗША ў сферах агульных інтарэсаў, у тым ліку ў межах ініцыятывы G7 па змяншэнні залежнасці ад Кітая ў пастаўках рэдказямельных металаў. Разам з тым Лескюр падкрэсліў, што дыялог магчымы толькі да таго часу, пакуль не парушаюцца прынцыповыя межы.

Адказваючы на пытанне пра магчымыя санкцыі ЕС у выпадку захопу Грэнландыі, міністр адмовіўся ад канкрэтных ацэнак, але прызнаў, што такі сцэнар азначаў бы «ўваход у цалкам новы свет». У 2024 годзе аб’ём гандлю паміж ЕС і ЗША перавысіў 1,6 трыльёна еўра, а амерыканскі рынак застаецца ключавым для еўрапейскага экспарту.

эж

Польшча рашуча падтрымлівае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Даніі

07.01.2026 12:03
Вашынгтону «патрэбна Грэнландыя з меркаванняў нацыянальнай бяспекі», спасылаючыся на прысутнасць у рэгіёне расійскіх і кітайскіх сіл.

Германія адпраўляе войскі ў Грэнландыю

15.01.2026 08:56
Учора Данія вырашыла адправіць разведвальную місію.