Беларуская Служба

Баявы беспілотнік атакаваў брытанскую базу на Кіпры – пацвердзіў прэзідэнт Нікас Хрыстадулідзіс

02.03.2026 07:33
Учора Вялікабрытанія пагадзілася, каб ЗША выкарыстоўвалі брытанскія базы для «абарончых» удараў па іранскіх ракетных устаноўках.
Прэзідэнт Кіпра Нікас Хрыстадулідзіс PAP/EPA/PAOLO GIANDOTTI / QUIRINALE PRESSHANDOUT

Прэзідэнт Кіпра Нікас Хрыстадулідзіс пацвердзіў, што брытанская база на востраве, размешчаная ў Акраціры, была атакаваная іранскім баявым беспілотнікам «Шахед». Раней СМІ паведамлялі пра выбухі на згаданай базе.
Верагодна, ніхто не пацярпеў, а нанесеныя шкоды былі мінімальныя. СМІ паведамлялі таксама пра другі беспілотнік, які ляцеў у бок Акраціры, але быў збіты.

З-за пагрозы чакаецца, што частка персаналу, які знаходзіўся на брытанскай базе, неўзабаве пакіне яе.
Нагадваем, учора ўвечары прэм'ер Кір Стармер абвясціў, што Вялікабрытанія пагадзілася, каб Злучаныя Штаты выкарыстоўвалі брытанскія базы для «абарончых» удараў па іранскіх ракетных устаноўках.

Кіпр, які ўзначальвае працу ЕС у гэтым паўгоддзі, вырашыў склікаць на 3 сакавіка сустрэчу ў рамках Еўрапейскага механізму рэагавання на крызісы на палітычным узроўні.

У сваю чаргу на сёння (2 сакавіка) запланаваная спецыяльная сустрэча камісараў ЕС, прысвечаная бяспецы. Яе склікала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Учора яна гаварыла па тэлефоне з лідарамі краін Блізкага Усходу, у тым ліку з тымі, якія падвергліся нападу з боку Ірана, і выказала салідарнасць. Яна таксама заклікала да змены рэжыму ў Іране.

IAR/аз

NYT: Хаменеі яшчэ ўлетку вызначаў сваіх пераемнікаў 

01.03.2026 16:33
Гэта другая змена вярхоўнага кіраўніцтва Ісламскай Рэспублікі Іран пасля паўстання пасля рэвалюцыі 1979 года.

Іран атакаваў порт у Абу-Дабі

01.03.2026 15:34
Ракетныя ўдары закранулі і рэгіянальныя авіяхабы: часова закрываліся аэрапорты ў Дубаі, Абу-Дабі, Досе і Манаме.