Беларуская Служба

Прэзідэнт Ірана паабяцаў спыніць атакі на суседнія краіны

07.03.2026 12:33
Я прашу прабачэння перад суседнімі краінамі, якія былі атакаваныя Іранам», — заявіў Масуд Пезешкіян. 
Масуд ПезешкіянPAP/EPA/STR

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян заявіў, што Тэгеран гатовы спыніць удары па суседніх дзяржавах. Паводле яго, Часовая кіруючая рада Ірана ўхваліла рашэнне адмовіцца ад такіх атак, калі тэрыторыя суседніх краін не будзе выкарыстоўвацца для ўдараў па Ісламскай Рэспубліцы. Падчас тэлезвароту палітык таксама папрасіў прабачэння ў дзяржаў рэгіёна, якія пацярпелі ад іранскіх абстрэлаў.

«Я прашу прабачэння перад суседнімі краінамі, якія былі атакаваныя Іранам», — заявіў Пезешкіян у эфіры дзяржаўнага тэлебачання. Разам з тым, як адзначае Reuters, атакі Ірана ў рэгіёне ўсё яшчэ працягваюцца.

Пезешкіян падкрэсліў, што Іран не збіраецца капітуляваць перад ЗША і Ізраілям. «Ворагі Ірана павінны пахаваць жаданне дамагчыся безумоўнай капітуляцыі іранскага народа», — заявіў ён.

Масіраваныя ўдары ЗША і Ізраіля па Іране пачаліся 28 лютага, пасля чаго Тэгеран адказаў атакамі па Ізраілі і розных аб’ектах у краінах Персідскага заліва.

pap/эж