Беларуская Служба

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

08.03.2026 09:32
Актуальна паліцыя шукае тых, хто мог быць датычны да выбуху. 
Нарвежская паліцыя каля пасольства ЗША ў Осла пасля выбухуPAP/EPA/Javad Parsa

8 сакавіка каля пасольства ЗША ў Осла адбыўся выбух. Паводле паліцыі, інцыдэнт прычыніў толькі нязначныя пашкоджанні.

Выбух адбыўся каля ўваходу ў консульскі аддзел дыпламатычнай установы, паведаміла мясцовая паліцыя.

Відавочцы распавялі, што каля 1-й гадзіны ночы па мясцовым часе яны пачулі магутны выбух. Адна з жыхарак горада адзначыла, што была дома, калі пачула гучны выбух, які скалануў будынак. Пасля гэтага яна ўбачыла воблака дыму са свайго акна каля пасольства.

Актуальна паліцыя шукае тых, хто мог быць датычны да выбуху. Іншых выбуховых прылад каля дыпламатычнага комплексу не было знойдзена.

Паводле інфармацыі CNN, інцыдэнт адбыўся на фоне ўзмоцненых мер бяспекі ў дыпламатычных місіях ЗША па ўсім свеце з-за амерыкана-ізраільскай аперацыі супраць Ірана. У той жа час пакуль невядома, ці мае выбух у Осла нейкую сувязь з падзеямі на Блізкім Усходзе.

вс