Беларуская Служба

Закон аб смяротным пакаранні, прыняты ў Ізраілі, выклікаў значную заклапочанасць у ЕС

31.03.2026 18:01
Еўракамісія заклікала Ізраіль прытрымлівацца сваёй папярэдняй пазіцыі прыпынення прымянення смяротнага пакарання.
  ,     ,
Сваякі палестынскіх зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў ізраільскіх турмах, трымаюць партрэты і плакаты і выкрыкваюць лозунгі падчас мітынгу ў горадзе Наблус на Заходнім беразе ракі ЯрданPAP/EPA/ALAA BADARNEH

Прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі Ануар Эль-Ануні пракаментаваў прыняцце ізраільскім парламентам закона аб смяротным пакаранні для палестынцаў, асуджаных за тэрарызм.

Ён прызнаў, што закон аб смяротным пакаранні, прыняты Кнэсетам у панядзелак вечарам, выклікаў значную заклапочанасць у ЕС і што ён уяўляе сабой відавочны крок назад у прымяненні смяротнага пакарання. І дадаў, што новае ізраільскае правіла з'яўляецца дыскрымінацыйным.

Новы закон, які накіраваны на палестынцаў з Заходняга берага, асуджаных ваенным судом за тэрарызм, выклікаў крытыку ў апазіцыі, і ў Вярхоўны суд Ізраілю была пададзена скарга.

Эль-Ануні паўтарыў, што Ізраіль даўно выконвае мараторый як на пакаранне смерцю, так і на прымяненне смяротнага пакарання.

— Такім чынам, Ізраіль паказаў (добры) прыклад у рэгіёне, нягледзячы на складаную сітуацыю з бяспекай, — сказаў прэс-сакратар, дадаўшы, што прыняцце новага закона ўяўляе сабой відавочны адыход Ізраілю ад гэтай пазіцыі. — Як ЕС, мы заклікаем Ізраіль прытрымлівацца сваёй цяперашняй пазіцыі прыпынення смяротнага пакарання, грунтуючыся на сваіх абавязацельствах паводле міжнароднага права і сваёй прыхільнасці да дэмакратыі, – зазначыў ён.

Аднак прэс-сакратар адмовіўся каментаваць, ці зробіць ЕС, і калі так, то якія канкрэтныя дзеянні ў адказ на рашэнне Ізраілю, у тым ліку ці прыпыніць пагадненне аб асацыяцыі з краінай, ці ўвядзе санкцыі супраць ізраільскіх палітыкаў, адказных за распрацоўку закона і прасоўванне яго прыняцця.

— Мы вядзем дыпламатычны дыялог, але не мая справа рабіць заўчасныя высновы або разважаць аб наступных кроках, якія могуць быць зроблены. Пакуль што мы занялі выразную пазіцыю супраць рашэння Ізраілю, — сказаў Эль-Ануні.

ав