Беларуская Служба

Ваенны міністр ЗША: НАТА ўжо не хаўрус 

01.04.2026 12:33
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Еўропа павінна самастойна клапаціцца пра сваю бяспеку, у тым ліку, уласнымі сіламі разблакаваць Армузскую пратоку.
.
Ілюстрацыя.Foto: Shutterstock/Bumble Dee

Ваенны міністр ЗША Піт Хегсэт заявіў, што падзеі вакол Ірана паказалі: НАТА ўжо ніякі не хаўрус. На яго думку, частка партнёраў не гатовая аказваць практычную падтрымку Злучаным Штатам:

— Свет убачыў, на што гатовыя нашы саюзнікі для Злучаных Штатаў, калі мы дзейнічаем у імя свабоднага свету. Далёкасць іранскіх ракет нават не дасягае ЗША — яна ахоплівае саюзнікаў і іншыя краіны. Але калі мы просім дапамогі, нават доступу да баз або права на пералёт, мы сутыкаемся з пытаннямі, перашкодамі ці ваганнямі. Прэзідэнт адзначае, што гэта не саюз, калі ў ім ёсць краіны, не гатовыя стаць на наш бок у момант патрэбы, — упэўнены Піт Хегсэт.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Еўропа павінна самастойна клапаціцца пра сваю бяспеку, у тым ліку, уласнымі сіламі разблакаваць Армузскую пратоку.

iar/эж