Расія прыпыняе транзіт нафты ў Германію па трубаправодзе «Дружба» з 1 мая. Гэта тычыцца нафты з Казахстана, якая ішла праз тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і Польшчы.
Незалежны расійскі партал «Медуза» напісаў, што асабліва пацерпяць атрымальнікі паліва ў Брандэнбургу.
Казахстан, які выкарыстоўвае расійскі трубаправод для транзіту, пацвердзіў гэтую інфармацыю. Міністр энергетыкі Казахстана Ерлан Акенжанаў заявіў, што атрымаў неафіцыйную інфармацыю аб тым, што яго краіна не зможа карыстацца трубаправодам у маі. Паводле слоў міністра, Расія спасылалася на тэхнічныя праблемы.
Ваенныя эксперты звяртаюць увагу на пашкоджанні, нанесеныя расійскай паліўнай інфраструктуры ўкраінскімі беспілотнікамі. Крэмль не пракаментаваў гэтых паведамленняў.
Газета «Financial Times» са спасылкай на крыніцы ў Казахстане напісала, што Масква выкарыстоўвае нагдоду, каб аказаць ціск на Германію.
ІАР/яс