Беларуская Служба

Віктара Орбана не будзе ў парламенце

26.04.2026 08:30
Палітык абвясціў аб сваёй адстаўцы з парламента.
Віктар Орбанкрыніца: hungarytoday.hu

Сыходзячы прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан паведаміў, што не будзе ў новым складзе парламента. У відэа, размешчаным у Facebook, Орбан гаворыць, што засяродзіцца на рэарганізацыі свайго палітычнага лагера.

— Паколькі мандат, які я атрымаў, як вядучы кандыдат у спісе кааліцыі «Фідэс»-КДНП, фактычна зʼяўляецца парламенцкім месцам «Фідэс», я вырашыў сысці ў адстаўку, — сказаў Орбан.

Ён дадаў, што засяродзіцца на рэарганізацыі свайго лагера.

Кааліцыя «Фідэс»-КДНП на чале з Орбанам прайграла парламенцкія выбары 12 красавіка апазіцыйнай партыі «ЦІСА», якая атрымала канстытуцыйную большасць.

Сыходзячы кіраўнік венгерскага ўрада — палітык з самым доўгім стажам працы ў гісторыі Венгрыі.

ав