Расія можа праверыць рэакцыю НАТА, атакаваўшы адну з краін Балтыі, папярэдзіў кіраўнік чэшскай контрразведкі Міхал Коўдэлька. Ён таксама падкрэсліў, што ў расіян у цяперашні час няма магчымасці пачаць уварванне ў маштабе, параўнальным з нападам ва Украіну ў 2022 годзе.
Кіраўнік чэшскай контрразведкі звярнуў увагу на гібрыдную дзейнасць Расіі, у тым ліку дэзынфармацыю і акты сабатажу. Ён таксама згадаў нядаўні масіраваны напад на Украіну, які назваў варварскім.
— Мы зноў змаглі ўбачыць, на што здольныя расіяне; як яны грэбуюць грамадзянскім жыццём і як яны паводзілі б сябе тут, калі б ім далі такую магчымасць. Не думаю, што мы сутыкнёмся з такім нападам у бліжэйшы час. Значна больш верагодная спроба нападу на іншую краіну НАТА — напрыклад, адну з балтыйскіх дзяржаў — каб праверыць хуткасць і рашучасць рэакцыі Альянсу, — папярэдзіў кіраўнік чэшскай контрразведкі.
Кіраўнік чэшскай контрразведкі падкрэсліў, што НАТА павінна быць гатова да такога сцэнарыя. Ён адзначыў, што дэманстрацыя адзінства і гатоўнасці абараняцца можа эфектыўна стрымаць Расію ад патэнцыйнай агрэсіі.
IAR/аз