Беларуская Служба

Фінляндыя пакідае мяжу з Расіяй закрытай

27.05.2026 12:28
Памежныя пункты пропуску на мяжы паміж Фінляндыяй і Расіяй закрытыя з 15 снежня 2023 года.
Панарама ХельсінкіКрыніца: pixabay.com/kostiolavi

Міністэрства ўнутраных спраў Фінляндыі ініцыявала законапраект аб прадаўжэнні тэрмінаў дзеяння закона аб пагранбяспецы, паведаміла прэс-служба МУС краіны.

— Мэта закона  супрацьстаяць ціску на Фінляндыю, які ажыццяўляецца шляхам інструменталізацыі імігрантаў, што ўязджаюць у краіну, — паведамілі ў ведамстве.

— Сітуацыя з бяспекай на ўсходняй мяжы Фінляндыі па-ранейшаму застаецца напружанай, але стабільнай,  паведаміў міністр унутраных спраў Фінляндыі Мары Рантанен.

У МУС зазначылі, што не спадзяюцца хуткіх змен да лепшага. Афіцыйны Хельсінкі нагадаў, што фінляндска-расійская мяжа  самая доўгая знешняя граніца ЕС і НАТА з Расіяй.

Закон аб пагранбяспецы ўступіў у сілу 22 ліпеня 2024 года і першапачаткова дзейнічаў на працягу аднаго года. Пазней тэрмін дзеяння быў прадоўжаны да 31 снежня 2026 года.

Памежныя пункты пропуску на мяжы паміж Фінляндыяй і Расіяй закрытыя з 15 снежня 2023 года.

вс