Беларуская Служба

Парламент Венгрыі адмяніў выхад краіны з Міжнароднага крымінальнага суда

27.05.2026 16:06
Працэс выхаду Венгрыі з суда павінен быў завяршыцца ў чэрвені.
  .
Будынак парламенту Венгрыі. commons.wikimedia.org/Dirk Beyer/CC BY-SA 3.0

У рамках надзвычайнай працэдуры Нацыянальная асамблея Венгрыі прагаласавала ў сераду за законапраект, які адмяняе выхад краіны з Міжнароднага крымінальнага суда.

Прэм'ер-міністр Петэр Мадзьяр абгрунтаваў прапанову тым, што «для захавання міжнароднага міру і бяспекі ды абароны правоў чалавека абсалютна неабходна прыцягнуць вінаватых у найцяжэйшых міжнародных злачынствах да адказнасці ў міжнародным судовым парадку».

Урад Віктара Орбана мінулай вясной абʼявіў, што пачне працэс выхаду Венгрыі з Міжнароднага крымінальнага суда, але неўзабаве пасля гэтага большасць яго партыі «Фідэс» у парламенце прагаласавала супраць гэтага рашэння.

Працэс выхаду Венгрыі з суда павінен быў завяршыцца ў чэрвені.

вс