Страйк супрацоўнікаў метрапалітэна ў Лондане ўскладняе жыццё не толькі жыхарам брытанскай сталіцы, але і тысячам турыстаў. Сярод іх ёсць палякі, якім давялося змяніць свае планы ў першы ж дзень знаходжання.
Сітуацыя асабліва складаная для тых, хто прыехаў у Лондан усяго на некалькі дзён. Многія турысты спрабуюць дабрацца да найважнейшых помнікаў у горадзе, гатэляў і аэрапортаў на аўтобусах і цягніках. Дажджлівае надвор'е ў брытанскай сталіцы прыносіць дадатковыя цяжкасці.
Удзельнікі канферэнцыі з Польшчы таксама сярод тых, хто сёння апынуўся ў транспартным хаосе.
— Шчыра кажучы, я не ведаю, як туды дабрацца, сёння страйк. Гэта вялікая нечаканасць для мяне, таму што я прыехала толькі на тры дні на канферэнцыю. Я таксама хацела ўбачыць Лондан, а цяпер ледзь магу куды-небудзь даехаць, — кажа адна з удзельніц.
— Я жудасна расчараваная. Дождж і страйк у метро — гэта поўная катастрофа, — дадае яе сяброўка.
Пратэст выкліканы спрэчкай паміж прафсаюзам RMT (Remote Underground) і Транспартнай кампаніяй Лондана (TfL). Калі бакі не змогуць дамовіцца, жыхары Лондана і турысты, якія наведваюць горад, сутыкнуцца з далейшымі парушэннямі ў руху транспарту. Яшчэ адзін 24-гадзінны пратэст запланаваны на чацвер, 4 чэрвеня.
IAR/нг