Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Ізраіля разрывае кантакт з міністрам замежных спраў ЕС

18.06.2026 16:05
Справа ў словах, якія прагучалі падчас закрытай сустрэчы з уладамі Мексікі падчас візіту Каі Калас у гэтую краіну.
Нацыянальны сцяг ІзраіляRi_Ya/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр замежных спраў Ізраіля разрывае кантакт з міністрам замежных спраў ЕС Каяй Калас. Гідэон Саар абвясціў пра гэта на партале X. Прычынай сталі паведамленні ў СМІ пра тое, што кіраўніца ведамства знешняй палітыкі ЕС параўнала Ізраіль з расісцкім рэжымам апартэіду ў Паўднёвай Афрыцы.

Кая Калас нібыта сказала гэта падчас закрытай сустрэчы з уладамі Мексікі падчас свайго візіту ў гэтую краіну.

Міністр замежных спраў Ізраіля напісаў, што Кая Калас ужо некаторы час паводзіць сябе прадузята і абыходзіцца з дзяржавай Ізраіль вельмі несправядліва. Ён дадаў, што ў яго няма іншага выбару, як разарваць з ёй сувязі, пакуль кіраўніца ведамства знешняй палітыкі ЕС не абвергне паведамленні СМІ або не адкліча сваю заяву.

Кая Калас адказала таксама на партале X, што ў ЕС і Ізраіля шмат агульнага, што яны адкрыты для працягу дыялогу і павагі, і што адзіны шлях да міру на Блізкім Усходзе — стварэнне дзвюх дзяржаў.

— ЕС асудзіў незаконныя ізраільскія паселішчы на Заходнім Беразе, якія ўсё больш ускладняюць дасягненне гэтай мэты, — напісала Кая Калас, але абвінавачванняў ізраільскага міністра адносна спрэчнай заявы не пракаментаравала.

IAR/аз

МЗС Ізраіля выклікаў амбасадара Беларусі ў сувязі з «агіднай рыторыкай» Лукашэнкі ў інтэрв’ю тэлеканалу Al Arabiya

18.06.2026 08:30
«Любое параўнанне Халакосту яўрэйскага народа са справядлівай вайной Ізраіля супраць тэрарызму павінна быць безумоўна адпрэчана», — заявіла ведамства.