Беларуская Служба

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі абвясціла аб першым траншы крэдыту для Украіны

25.06.2026 15:02
З моманту ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі Саюз і яго члены выдзелілі 200 мільярдаў еўра эканамічнай, фінансавай і ваеннай дапамогі. 
Урсула фон дэр ЛяенPAP/Adam Warżawa

Украіна атрымае першы транш еўрапейскага крэдыту сёння (25 чэрвеня), пра гэта паведаміла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен на Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску.

У прысутнасці прэм'ер-міністра Украіны Юліі Свірыдэнкі яна падкрэсліла, што будучы поспех краіны патрабуе інвестыцый сёння:

— З моманту ўварвання Расіі ва Украіну Еўрапейскі Саюз і яго члены выдзелілі 200 мільярдаў еўра эканамічнай, фінансавай і ваеннай дапамогі. Дзякуючы крэдыту мы прадаставім Украіне яшчэ 90 мільярдаў еўра на працягу наступных двух гадоў. Паважаная Юлія, сёння мы пераводзім першы транш у памеры 3,2 мільярда еўра.

Урсула фон дэр Ляен таксама паведаміла пра больш шырокае супрацоўніцтва паміж абароннымі прамысловасцямі Украіны і ЕС. Яна дадала, што яго эфект ужо бачны сёння.

 Больш шырокая інтэграцыя гэтых галін прамысловасці вельмі важная. Мы ўжо бачым, чаго дзякуючы ёй мы дасягнулі. Беспілотнікі, распрацаваныя ва Украіне, вырабляюцца ў Германіі, а паліва для ўкраінскіх крылатых ракет «Фламінга» неўзабаве будзе вырабляцца ў Даніі. Нам патрэбна ўкраінская кемлівасць і інавацыі, а таксама еўрапейскі маштаб і прамысловыя веды. Гэта спалучэнне забяспечыць наш поспех.

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі таксама абвясціла, што будучыня Украіны  у «еўрапейскай сямʼі», і калі Кіеў будзе рэалізоўваць рэформы ў цяперашніх тэмпах, месца ў гэтай сямʼі стане рэальнасцю.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не прысутнічаў на канферэнцыі, адмяніўшы свой візіт пасля пазбаўлення яго Ордэна Белага Арла. Яго месца на пасадзе кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі заняла Юлія Свірыдэнка.

ав