У Балгарыі сёння апошні дзень бясплатнага абмену леваў на еўра. Балгарыя далучылася да еўразоны 1 студзеня. Абмен леваў быў бясплатным у банках і паштовых аддзяленнях на працягу шасці месяцаў. Большасць балгараў зрабілі гэта нa пачатку года.
Тамтэйшыя СМІ паведамляюць, што 93% старой валюты, якая знаходзілася ў абароце, ужо выведзеная з абарачэння, але мільярды леваў застаюцца па-за банкаўскай сістэмай.
Пачынаючы з 1 ліпеня абмен валюты будзе па-ранейшаму магчымы, але банкі і Балгарская пошта могуць увесці камісійную плату за такія паслугі.
Левы можна будзе абмяняць бясплатна і без часовых абмежаванняў у Балгарскім нацыянальным банку.
Нацыянальная валюта — леў выкарыстоўвалася ў Балгарыі больш за сто гадоў.
IAR/аз