Беларуская Служба

Самалёт, які ляцеў з Варшавы ў Тэль-Авіў, падняў ізраільскія знішчальнікі

30.06.2026 17:20
Пілот авіякампаніі «Electra Airways», як мяркуецца, выпадкова актываваў сігнал трывогі, які паказваў, што самалёт быў захоплены.
Airbus A320  Electra Airways
Airbus A320 авіякампаніі «Electra Airways»By Anna Zvereva - Electra Airways, LZ-EAG, Airbus A321-111, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=177458155

Ізраільскія вайскоўцы паднялі ў паветра знішчальнікі пасля страты сувязі з самалётам, які ляцеў з Варшавы ў Тэль-Авіў.

Пілот, як мяркуецца, выпадкова актываваў сігнал трывогі, які паказваў, што самалёт быў захоплены.

Перш чым памылку ўдалося выправіць, ізраільскія вайскоўцы адправілі два знішчальнікі для суправаджэння самалёта.

Армія Ізраіля паведаміла, што пасля таго, як сувязь з самалётам была адноўлена, аперацыя была спынена.

Польская авіякампанія «LOT» паведаміла, што падчас рэйса LO155 экіпаж абвясціў надзвычайную сітуацыю, якая была адменена пасля кантакту з авіядыспетчарам.

Аднак Airbus A320 авіякампаніі «Electra Airways» не паляцеў у Тэль-Авіў. З-за пагрозы перавышэння дазволенага часу працы экіпажа машына была перанакіраваная ў Бургас у Балгарыю.

Прычына аб'яўлення надзвычайнай сітуацыі не раскрываецца.

IAR/аз